Адвакаты і Прадстаўніца КР пра прысуд Марыі Калеснікавай і Максіму Знаку

Апублікавана:
07.09.2021, 08:43

Учора сябрам прэзідыума КР Марыі і Максіму прысудзілі 11 і 10 гадоў пазбаўлення волі. Вось што расказалі іх адвакаты і Прадстаўніца КР па палітзняволеных на прэс-канферэнцыі.

Уладзімір Пыльчанка, адвакат Марыі Калеснікавай:

Вядома, мы будзем абскарджваць рашэнне, бо лічым яго неабгрунтаваным і незаконным. Мы не бачым пацверджанняў матэрыяламі справы ў паданым абвінавачанні. Мы не бачым як доказаў падзеі шэрага злачынстваў, гэтак і вінаватасці асоб, якія абвінаачваліся.

– Што да апеляцыі, то пытанне не пра шанцы. Калі чалавек невінаваты, ён павінен усімі спосабамі дамагацца сваёй рэабілітацыі. Тое, што прысуд будзе скасаваны рана ці позна, у мяне няма сумненняў.

Надзея Знак, адвакат і жонка Максім Знака:

Ні абарона, ні Максім Знак не згодныя з вынесеным прысудам. У кожным разе, гэта толькі пачало, скарга будзе пададзеная ва ўстаноўленыя тэрміны, разгледжаная апеляцыйным судом, і пасля гэтага можна абмяркоўваць нейкія вынікі дадзенага працэсу.

Таццяна Хоміч, прадстаўніца Каардынацыйнай рады па палітычных зняволеных, сястра Марыі Калеснікавай:

Крымінальная справа ў дачыненні Марыі першапачаткова незаконная, пачынаючы з яе выкрадання 7 верасня. Да яе ўвесь год не дапускалі родных, а яе адвакатаў пазбаўлялі ліцэнзій. Гэта палітычна матываваны крымінальны пераслед.

– Мы будзем працягваць інфармаваць усе інстанцыі, каб як мага больш у гэтым дачыненні выказваліся міжнародныя палітыкі і міжнародныя медыя.