9-10 студзеня пройдзе другі курс па лідарстве ў мясцовых супольнасцях
Ініцыятыва КОТэГС Каардынацыйнай Рады правядзе другі курс трэнінгаў па арганізацыі мясцовых супольнасцяў.
Удзельнікі і ўдзельніцы курса будуць практыкавацца ў правядзенні перамоў, арганізацыі супольнасцяў і падтрыманні матывацыі людзей, а таксама разбяруць прававыя пытанні працы КОТэГСаў.
«Падчас курса мы навучыліся весці перамовы і размяркоўваць ролі ў камандзе, а таксама разабраліся, як арганізоўваць сходы і наладжваць прадукцыйныя адносіны з суседзямі», – расказваюць выпускнікі першага набору экспрэс-курса па актывізацыі двароў.
Заняткі пройдуць у анлайн і афлайн фармаце. Вочныя сустрэчы запланаваны на 9 і 10 студзеня. Каб узяць удзел у курсе — запоўніце анкету да 7 студзеня.
Атрымаць падтрымку ў стварэнні Калегіяльнага органа тэрытарыяльнага кіравання можна ў любы час на сайце kotos.org.
Сачыце за навінамі дваровых супольнасцяў у Тэлеграм-канале «КОТэГС: мясцовае самакіраванне».