5 тэзісаў фінальнай «Вячэрняй рады»
У гэты панядзелак прэс-сакратар КР Антон Раднянкоў і выканаўчы сакратар Іван Краўцоў казалі пра працу Каардынацыйнай Рады ў Беларусі і на міжнародным узроўні, а таксама пра тое, якія ёсцьперашкоды для рэгістрацыі Каардынацыйнай Рады.
Каманда сакратарыята каментавала сваю пазіцыю па Ўсебеларускаму народнаму сходу і чаму цяперашняя ўлада ўжо не першы раз пераносіць яго даты.
«Яно патрэбна толькі самому былому прэзідэнту для выступу. Але страшна. Правесці, быццам бы, як бы абяцалася і трэба, але правесці так, як хочацца, выкліча негатыўную рэакцыю, а правесці так, як трэба, адвагі няма. Таму і пераносіцца ўжо ў які раз».
Антон Раднянкоў і Іван Краўцоў таксама адказалі на пытанні пра створаную КР Канцэпцыю аднаўлення законнасці і нацыянальнага прымірэння і расказалі, як Канцэпцыя будзе скарыстаная ў Новай Беларусі.
Глядзіце адказы на гэтыя пытанні ў запісы стрыма.