5-12 лютага пройдзе анлайн-хакатон Belarus Digital Future
Прапануйце вашы ідэі ці сваю экспертызу іншым камандам. З падтрымкай ментараў — экспертаў у распрацоўцы лічбавых прадуктаў і сферах грамадзянскай супольнасці, будзем ствараць патрэбныя рашэнні ў сферы медыцыны, адукацыі, лічбавай дзяржавы і іншых важных для вас галінах. У новай Беларусі шмат што будзе лепш і па-іншаму!
Хакатон пройдзе анлайн. Пры жаданні вы можаце браць удзел цалкам ананімна.
Пераможцамі першага хакатону Каардынацыйнай рады ў партнёрстве з платформай Перамен сталі Skarga.Help і Рупар COVIDa. З дапамогай Skarga.Help беларусы ўжо адправілі тысячы скаргаў у дзярж.органы ў знак нязгоды на рашэнні ўлад. Рупар Covida збірае і расказвае сумленную інфармацыю пра захворванне ў Беларусі.
Рэгістрацыя і інфармацыя пра хакатон Belarus Digital Future — па спасылцы.