37 дзён галадоўкі. 3 простыя спосабы падтрымаць Ігара Лосіка
Ігар Лосік, аўтар тэлеграм-канала «Беларусь галаўнога мозгу», пісаў праўду пра тое, што адбываецца ў краіне. За гэта быў арыштаваны. Ігара абвінавачваюць ва ўдзеле ў масавых хваляваннях і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак.
Ігар правёў у СІЗА ўжо 210 дзён. 15-га снежня блогер абвясціў бестэрміновую галадоўку на знак пратэсту супраць абсурдных абвінавачанняў.
3 простыя крокі, каб падтрымаць Ігара, які рызыкуе сваім жыццём дзеля нашай волі.
- Пастаўце на аватар фота Ігара Лосіка. Хай больш людзей даведаюцца пра яго.
- Адпраўце ліст на пошту Следчага камітэта з патрабаваннем змяніць меру спынення – sk@sk.gov.by.
- Вы можаце даручыцца за Ігара Лосіка. Асабістае даручальніцтва — гэта законнае права паспрабаваць змяніць меру спынення. Дэталёвыя крокі — у акаўнце @honestpeople.by.
Каардынацыйная рада падтрымлівае Ігара ў змаганні за праўду і лічыць, што ніхто не павінен рызыкаваць сваім жыццём, каб давесці сваю невінаватасць.