35 гадоў з дня аварыі на ЧАЭС

Апублікавана:
26.04.2021, 08:00

«Прырода ўлады савецкай, якая дапусціла гэту катастрофу, і цяперашняй – адна. Сутнасць яе ў тым, што дзяржаўныя інстытуты са сваімі інтарэсамі ставяць сябе вышэй за грамадзянаў і іх інтарэсы».

26 красавіка 1986-га года адбыўся выбух на Чарнобыльскай АЭС. Тады ўлады хавалі інфармацыю пра пагрозу для жыцця людзей, што павялічыла колькасць пацярпелых ад аварыі. Сябра КР, праграмны каардынатар Лятучага ўніверсітэта Таццяна Вадалажская правяла гістарычныя паралелі:

Як мы бачым з апублічаных дакументаў, інфармацыя пра пагрозу замоўчвалася. Улады абмяжоўвалі перасоўванне людзей і іх магчымасць выратаваць сваё жыццё. У гэтым мы бачым недавер да здольнасці людзей дзейнічаць самастойна.

Падчас пандэміі адказнасць за грамадскае здароўе ўзялі на сябе не ўлады, а грамадзянскія ініцыятывы. Улады ж падмянілі інтарэсы людзей эканамічнымі і палітычнымі інтарэсамі. Непрыманне такога стану спраў – гэта тое, што сёння яднае грамадзянаў нашай краіны.