25 тэхналагічных развязкаў для Новай Беларусі. Фінал хакатону Belarus Digital Vision

Апублікавана:
12.02.2021, 18:45

Сёння ў 19.00 пачнецца фінал хакатону Belarus Digital Vision.

25 камандаў выйшлі ў фінал і прэзентуюць развязкі, над якімі яны разам з ментарамі працавалі на працягу 7 дзён. Удзельнікі прадставяць прадукты для бізнесу, утварэння, медыцыны, турызму, лічбавага галасавання і ідэнтыфікацыі, а таксама лічбавай дзяржавы.

Сярод ментараў хакатону, якія дапамагалі камандам ствараць прадукты: заснавальніца Imaguru і BelBiz, а таксама сябра КР Таццяна Марыніч, сябра Прэзідыума КР Вольга Кавалькова,, лідар ініцыятывы «Голас» Павел Лібер, IT-прадпрыемец і сябра КР Максім Баграцоў і 16 іншых экспертаў у сферы бізнесу і грамадзянскай супольнасці.

Далучайцеся да стрыма «Хакатон Belarus Digital Future» у Facebook і даведайцеся пра тое, якія развязкі хутка могуць зрабіць жыццё беларусаў зручнейшым і больш тэхналагічным.

Да сустрэчы!